Алена Глагоўская (; дзявочае прозвішча Казлоўская, нар. , Ярылаўка, Польшча) — польска-беларуская гісторык, беларусістка. Старшыня Беларускага культурнага таварыства «Хатка» ў Гданьску.

Біяграфія Нарадзілася 8 красавіка 1959 года ў вёсцы Ярылаўка на Падляшшы«Не расплысціся ў моры польскасці». Пагутарылі з даследчыцай, якая 33 гады працуе ў беларускай арганізацыі ў Гданьску MOST, 20 студзеня 2026, .

У 1983 годзе скончыла факультэт журналістыкі і палітычных навук Варшаўскага унівэрсітэта і стала працаваць у Гданьскім універсітэце. З 1997 годзе працавала на новастворанай кафедры беларускай культуры ў Беластоцкім універсітэце, пазней у Вышэйшай школе інфарматыкі і эканомікі ў Ольштыне і на гістарычным факультэце ўніверсітэта ў БыдгашчыDr hab. Głogowska Helena. Życiorys naukowy // Uniwersytet Kazimierza Wielkiego, Bydgoszcz, . Жыве ў Гданьску.

Больш за 40 гадоў Алена Глагоўская займаецца пытаннямі беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, а таксама польска-беларускімі адносінамі. Яна выдала некалькі кніг і больш за 700 артыкулаў, апублікаваных у польскіх і замежных зборніках і часопісах .

У 1995 годзе атрымала ступень доктаркі гуманітарных навук (на падставе дысертацыі «Культурныя змены ў Беларусі ў 1914—1929 гг.»), а ў 2013 годзе — ступень доктаркі габілітаванай па сацыяльных навуках (на падставе дысертацыі «Польска-беларускія адносіны ў ХХ стагоддзі. Ад Расійскай імперыі да Еўрапейскага Саюза») .

У снежні 2025 году з ініцыятывы Алены Глагоўскай і пад яе кіраўніцтвам у Гданьску паўстаў помнік-крыж змагарам за Беларусь у форме Крыжа Еўфрасінні ПолацкайУ Гданьску паставілі Крыж змагарам за Беларусь. Збіраюць грошы на завяршальныя працы перад адкрыццём // belsat.eu 10.12.2025 .

Кнігі Беларусь 1914—1929 пад наступам палітыкі (1996) Białorusini na Wybrzeżu Gdańskim. Wydawnictwo Adam Marszałek (2003) Stosunki polsko-białoruskie w XX wieku. Od Imperium Rosyjskiego do Unii Europejskiej, Białystok (2012) Za Białorusią świata nie widział. Rzecz o Teodorze Iljaszewiczu — białoruskim poecie, historyku i działaczu, Wyd. Białoruskie Towarzystwo Historyczne, Białystok (2021)

Крыніцы

Спасылкі Працы Helena Glogowska на academia.edu

Катэгорыя:Беларусісты Польшчы Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта