KakaoTalk () — бясплатнае мабільнае прыкладанне для імгненнага абмену паведамленнямі для смартфонаў. Дазваляе бясплатна абменьвацца тэкставымі паведамленнямі і бясплатна тэлефанаваць. Першая версія была выпушчана 18 сакавіка 2010 года. У цяперашні час прыкладанне даступна на мабільных тэлефонах з аперацыйнымі сістэмамі iOS, Android, а таксама на ПК. На красавік 2014 года прыкладанне даступнае на 15 мовах, і ў яго 140 мільёнаў карыстальнікаў. У Паўднёвай Карэі праграмай KakaoTalk карыстаюцца 93% уладальнікаў смартфонаў.

Прыкладанне было распрацавана паўднёвакарэйскай фірмай Kakao Corp., якая ў кастрычніку 2014 года аб'ядналася з Daum Communications у адзіную кампанію Daum Kakao.

Крыніцы

Спасылкі

Старонка KakaoTalk

Катэгорыя:Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для iOS Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Android Катэгорыя:Праграмы імгненнага абмену паведамленнямі Катэгорыя:Гандлёвыя маркі Паўднёвай Карэі