Зінаіда Пятроўна Ярашэвіч () — беларуская калгасніца, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання. Герой Сацыялістычнай Працы (1988).

Біяграфія Нарадзілася 1 чэрвеня 1940 года ў в. Андрушы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.

У 1957 годзе скончыла Сейлавіцкую сярэднюю школу і пачала працаваць у паляводчай брыгадзе, а з 1959 года стала брыгадзірам льнаводчага звянаЯрошевич Зинаида Петровна.

З 1962 года працавала аператарам машыннага даення малочнатаварнай фермы «Пагарэлае» калгаса «Перамога» Сталбцоўскага раёна. Паступіла ў сельскагаспадарчы тэхнікум. У 1980-х гадах уступіла ў КПСС.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 жніўня 1988 года за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскай гаспадаркі, выдатныя працоўныя поспехі ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

У 1990 годзе выбрана загадчыцай фермы «Пагарэлае» калгаса «Радзіма Якуба Коласа», дзе і працуе па цяперашні час.

Узнагароды ордэн «Знак Пашаны» (1973), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), ордэн Леніна (1982), Герой Сацыялістычнай Працы (1988), ордэн Леніна (1988), медаль «Серп і Молат» (1988).

Крыніцы

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XXVII з’езда КПСС