Паўночнападляская нізіна () — фізіка-геаграфічны макрарэгіён, які выдзяляецца на ўсходзе Польшчы і выходзіць да дзяржаўнай мяжы з Беларуссю. Адносіцца да падправінцыі Падляшска-Беларускіх узвышшаў.
Сярод іншых рэгіёнаў Польшчы вызначаецца размяшчэннем на старажытнай Усходне-Еўрапейскай платформе, кантынентальнасцю клімату, становішчам на геабатанічным рубяжы суббарэальнай лясной зоны Усходняй ЕўропыKondracki J. Geografia regionalna Polski — Warszawa: PWN, 2002. — С. 206—207. — ISBN 83-01-13897-1. Належыць да шырокай паласы раўнін, якія ўтварыліся ў час сожскага зледзянення. Паўночная мяжа адпавядае максімальнаму пашырэнню апошняга, паазерскага зледзянення. Паўднёвай мяжой служыць даліна Буга.
У пасляледавіковы час у выніку дэнудацыйных і эразійных працэсаў паверхня была паніжана і разбіта на асобныя масівы. Аснову тэрыторыі складаюць валунныя суглінкі, на ўзвышанаых участках захаваліся марэнныя і камавыя пагоркі. Пераважна хвалістая паверхня паніжаецца ў заходнім кірунку (да 100 м пры ўпадзенні Бебжы ў Нараў). Катлавіна Бебжы наследуе прадаліну, па якой адбываўся сцёк расталых ледавіковых водBorzyszkowski J., Grzegorczyk I. Nizina Północnopodlaska (843.3) // Regionalna geografia fizyczna Polski / A. Richling i in. — Poznań: Bogucki Wydawnictwo Naukowe, 2021. — С. 564—566. — ISBN 978-83-7986-381-5. Найбольшыя абсалютныя адзнакі паверхні на ўсходзе (на Саколкаўскім узвышшы перасягаюць 200 м).
Увогуле для паўночнай часткі характэрна пашырэнне ўзгорыстых ландшафтаў, тады як у паўднёвай частцы дамінуюць хвалістыя і раўнінныя ландшафты. На поўначы пры тым значны ўдзел далінных ландшафтаў і балоцістых раўнін. Ва ўсходняй і сярэдня частцы рэгіёна прадстаўлены водна-ледавіковыя раўнінныя і хвалістыя ландшафты, а ў паніжэннях поймавыя.
Кантынентальнасць клімату праяўляецца адносна нізкімі зімовымі тэмпературамі і адпаведна значнымі гадавымі амплітудамі тэмператур паветра, якія дасягаюць 23 °C. Сярэдняя колькасць атмасферных ападкаў складае 550 мм, снегавое покрыва трымаецца ад 80 да 100 дзён. Мікракліматычныя адрозненні звязаны з рэльфам тэрыторыі і характарам подсцільнай паверхні (балоты, лясы).
Каркас густой рачной сеткі ўтвараюць Бебжа на поўначы, Нараў у цэнтральнай частцы і Буг на поўдні. Гэтыя рэкі маюць шматлікія прытокі, сярод якіх выдзяляюцца Бжазоўка, Супрасль, Нурэц, Сідра, Брок. У катлавіне Бебжы ўвесну назіраюцца маштабныя паводкі.
Натуральныя векавыя лясныя масівы Белавежскай пушчы знаходзяцца пад аховай у Белавежскім нацыянальным парку. Ландшафты рачной даліны ахоўваюцца ў Нараўскім нацыянальным парку. Бебжанскі нацыянальны парк ахоплівае даліну Бебжы разам з самым вялікім у Польшчы балотным комплексам.
Найбольшы горад Беласток, таксама на гэтым абшары знаходзяцца гарады Бельск-Падляшскі, Замбраў, Гайнаўка, Саколка.
Крыніцы
Катэгорыя:Раўніны Польшчы