«Ліхадзей тыдня» (або «монстр тыдня») — троп, пры якім канкрэтны антаганіст з’яўляецца толькі ў адным эпізодзе шматэпізадычнага твора. Звычайна ў творах, дзе ён прысутнічае, героі ў кожнай серыі сустракаюць новага суперніка, перамагаюць яго, і пасля гэтага ліхадзей болей ніколі не з’яўляецца ў сюжэце.

Выраз «монстр тыдня» ўзнік пры вырабніцтве амерыканскага серыяла 1960-х гадоў «За мяжой магчымага», аднак сама канцэпцыя з’явілася яшчэ раней.

Троп шырока выкарыстоўваўся ў серыялах, якія выходзілі на штотыднёвай аснове: «Доктар Хто», «Скубі-Ду», «Сакрэтныя матэрыялы», «Зачараваныя», «Звышнатуральнае», і іншых. Некаторыя серыялы чаргуюць «ліхадзеяў тыдня» і прадвіжэнне асноўнага сюжэта («Бафі — забойца вампіраў», «Звышнатуральнае», «Сакрэтныя матэрыялы»), у іншых жа яны выступаюць як пешкі больш рэгулярных ворагаў («Kamen Rider», «Сэйлар Мун», «Super Sentai» і «Магутныя рэйнджары»).

У «Сакрэтных матэрыялах» бывалі выпадкі, калі некаторыя з ліхадзеяў вярталіся. У іншых серыялах, яны могуць вяртацца пасля выпраўлення, стаць саюзнікамі герояў або атрымаць большую ролю ў гісторыі.

References

Sources

Катэгорыя:Тэрміналогія тэлебачання