Інакенцій Пятровіч Герасімаў () — савецкі географ, геолаг, геамарфолаг, глебазнавец. Доктар геаграфічных наук, прафесар. Акадэмік АН СССР (1953, чл.-кар. з 1946). Член Балгарскай АН (1962), акадэміі «Леапальдзіна» (1965), Акадэміі сельскагаспадарчых навук ГДР (1968) і Германскай АН у Берліне (1968). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973).

Біяграфія Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (1926). У 1936—56 у Глебавым інстытуце імя В. В. Дакучаева, з 1945 у Інстытуце геаграфіі АН СССР (з 1951 дырэктар). Удзельнік экспедыцый у Казахстан, Сярэднюю Азію, на Далёкі Усход, Урал. Падарожнічаў па Індыі, Кітаі, Японіі, Аўстраліі, краінах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі і Заходняй Еўропы.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па генезісе і геаграфіі глеб, фізічнай геаграфіі, палеагеаграфіі і геамарфалогіі. Аўтар (разам з К. К. Маркавым) першай зводкі «Ледавіковы перыяд на тэрыторыі СССР» (1939). Распрацаваў новыя прынцыпы класіфікацыі рэльефу Зямлі. Узначальваў рэдкалегію «Фізіка-геаграфічнага атласа Свету» (1964). Заснавальнік новага навуковага кірунку — канструктыўнай геаграфіі, арыентаванага на пераўтварэнне прыроды і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў ва ўмовах сацыялістычнага грамадства.

Асноўныя працы Герасимов И. П., Земляков Б. Ф., Мирчинк Г. Ф. и др. Карта отложений четвертичной системы Европейской части СССР и сопредельных с нею территорий. Масштаб 1 : 2 500 000. Л.: Георазведгиз, 1932. Герасимов И. П., Марков К. К. Четвертичная геология: (Палеогеография четвертичного периода): Учебное пособие для университетов и пед. институтов. — М.: Учпедгиз, 1939. — 364 с. Герасимов И. П., Марков К. К. Ледниковый период на территории СССР. Физико-географические условия ледникового периода. М.; Л.: Издательство АН СССР, 1939. 462 с. (Тр. Института географии АН СССР; Вып. 33) Герасимов И. П. Мои зарубежные путешествия. М.: Географгиз, 1959. 183 с. Тираж 30 000 экз. Герасимов И. П., Глазовская М. А. Основы почвоведения и география почв. М.: Географгиз, 1960. 490 с. Герасимов И. П. Генетические, географические и исторические проблемы современного почвоведения. М.: Наука, 1976. 298 с. Герасимов И. П. Новые пути в геоморфологии и палеогеографии. М.: Наука, 1976. 400 с. Герасимов И. П. Основы конструктивной географии. М., 1986. (Библиотека учителя географии). Герасимов И. П. Проблемы глобальной геоморфологии: Современная геоморфология и теория мобилизма в геологической истории Земли. М.: Наука, 1986. 207 с. Герасимов И. П. Эволюция и дифференциация природы Земли: Избранные труды. М.: Наука, 1990. 312 с.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Географы СССР Катэгорыя:Геолагі СССР Катэгорыя:Геамарфолагі СССР Катэгорыя:Глебазнаўцы СССР