Прафесіяналі́зм — вузка спецыяльнае слова або выраз, якім карыстаюцца ў мове прадстаўнікі асобных прафесій і спецыяльнасцей. Напрыклад, у мове друкароў: паласа — набраная ці аддрукаваная старонка; падвал — ніжняя частка газетнай старонкі і артыкул, змешчаны на гэтым месцы.
З’яўленне прафесіяналізмаў у мове выклікана неабходнасцю вычленіць і размежаваць прадметы, прылады і прадукты працы, вытворчыя працэсы і дзеянні і для іх абазначэння стварыць адпаведныя словы. Па сваёй функцыі прафесіяналізмы блізкія да тэрмінаў, але адрозніваюцца ад іх тым, што астаюцца на ўзроўні паўафіцыйных назваў спецыяльных паняццяў і бытуюць звычайна ў сферы вусных моўных зносін. Адносна лёгка пераходзяць у гутарковую мову.
Крыніцы
Катэгорыя:Слэнг