Мінская хваля — беларуская радыёстанцыя, якая пачала вяшчанне 4 верасня 2004 г Минская волна УП. Мовы вяшчання — руская і беларуская. З восені 2009 г. вядома пад назвай «МХ Радыё». Пазіцыянуе сябе як "адзінае радыё, дзе пяюць у прамым эфіры"згодна інфармацыі са старонак радыёстанцыі УКантакце і YouTube. На сайце станцыі заяўлена: "Мэтавая аўдыторыя «Мінскай хвалі»: жыхары гарадоў-спадарожнікаў і раённых цэнтраў Мінскай вобласці. Узрост 25-44 гады... Наш слухач — сямейная пара з дзіцем дашкольнага ўзросту, якая трывала стаіць на нагах. Каштоўнасці: сям'я, здароўе, родны край. Хобі: спорт, турызм, падарожжы, дача, сумеснае баўленне часуМинская волна. О нас".
Вяшчанне Вяшчанне ідзе праз інтэрнэт з дапамогай сайта станцыі (з 2009 г.) і праз мабільнае прыкладанне RadioPlayer Belarus, а таксама ў FM-дыяпазоне: Мінск, Салігорск, Старыя Дарогі – 94.7; Барысаў – 104.2; Беразіно – 102.9; Капыль – 104.8; Крупкі – 102.6; Маладзечна –97.4 Мядзел— 102.4згодна сайту радыёстанцыі. Перадатчык у Мядзеле вяшчае на раён к.п. НарачЗона охвата.
Вяшчанне раённых радыёпраграм на хвалях станцыі Двойчы на тыдзень па аўторках і пятніцах з 6.15 да 6.30 раніцы на хвалі 105,5 FM у дыяпазоне вяшчання радыё «Мінская хваля» выходзіць праграма «Бярэзінскі час» рэдакцыі газеты «Бярэзінская панарама» (РТПС Свіслач). У 2016-18 гг. на частаце 104.2 FM выходзіла радыёпраграма «Навіны Барысаўшчыны».
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Стары сайт Старонка УКантакце Тэлеграм Instagram Канал YouTube
Катэгорыя:Радыёстанцыі Беларусі