«Арабеска» () — амерыканскі мастацкі фільм, трылер рэжысёра Стэнлі Донена, які выйшаў на экраны ў 1966 годзе. Экранізацыя рамана Гордана Котлера «Шыфр».
Стужка атрымала прэмію BAFTA за найлепшую працу аператарскую працу ў каляровым фільме (Крыстафер Чаліс), а таксама дзве намінацыі ў катэгорыях «Найлепшы дызайн касцюмаў у каляровым фільме» (Крысціян Дыёр) і найлепшы мантаж (Фрэдэрык Уілсан). Выканаўца галоўнай ролі Сафі Ларэн атрымала прэмію «Бэмбі», а кампазітар Генры Манчыні намінаваўся на прэмію «Грэмі» за найлепшую арыгінальную музыку для кіно ці тэлебачання.
Сюжэт Амерыканскі прафесар універсітэта, даследчыка старажытных егіпецкіх іерогліфаў Дэвіда Полака (Грэгары Пек) уцягваюць у павуцінне міжнародных інтрыг. Усім неабходна ведаць, што зашыфравана ў егіпецкім тэксце, таму адбываецца пераслед прафесара. Нечакана з’яўляецца дапамога ў асобе выдатнай Ясмін Азір (Сафі Ларэн). І ці сапраўды ў гэтым свеце хлусні можна на некага разлічваць?
У ролях Грэгары Пек — праф. Дэвід Полак Сафі Ларэн — Ясмін Азір
Катэгорыя:Фільмы 1966 года