«Чорная архідэя» () — кінафільм рэжысёра Марціна Рыта, які выйшаў на экраны ў 1958 годзе. За ролю ў стужцы Сафі Ларэн была ўзнагароджана Кубкам Вольпі Венецыянскага кінафестывалю і залатой пласцінай прэміі «Давід дзі Данатэла».

Сюжэт Пасля смерці мужа, забітага мафіяй, жыццё Розы Б’янка кардынальна мяняецца. Яна замыкаецца, бо лічыць сябе вінаватай у смерці мужа, а таксама вымушана цяжка працаваць, каб забяспечыць сябе і свайго сына Ральфа, які становіцца зусім некіравальным і трапляе ў дзіцячую калонію. У гэты час у яе жыцці з’яўляецца ўдавец Фрэнк Валентэ — вясёлы мужчына, якому Роза адразу спадабалася. Праз некаторы час яму атрымоўваецца расплавіць лёд у яе сэрцы і нават пасябраваць з Ральфам. Аднак дачка Фрэнка Мэры, якая клапаціцца пра бацьку, не мае намеру аддаваць яго ў рукі жанчыны з сумнеўнай рэпутацыяй…

У ролях Сафі Ларэн — Роза Б’янка Энтані Куін — Фрэнк Валентэ Пітэр Марк Рычман — Ноўбл Вірджынія Вінсент — Альма Гало

Катэгорыя:Фільмы 1958 года