Гара Сінай (іўр. הַר סִינַי, Хар-Сінай; таксама гара Майсея, гара Харыў) — гара на Сінайскім паўвостраве ў Егіпце. Паводле Бібліі на гэтай гары Бог з’яўляўся Майсею і даў Дзесяць запаведзяў.
Яўрэйская традыцыя не захавала дакладнага месцазнаходжання гары Сінай. Шанаванне цяперашняй гары Майсея (араб. Джабал-Муса) як гары Сінай з’яўляецца старажытнай хрысціянскай традыцыяй, якая ўзыходзіць да пачатку IV стагоддзя. У новы час прапаноўваліся і іншыя варыянты атаясамлення.
Гл. таксама Манастыр Святой Кацярыны
Спасылкі
Катэгорыя:Горы Егіпта Катэгорыя:Горы Азіі Катэгорыя:Біблейскія месцы Катэгорыя:Майсей Катэгорыя:Сінайскі паўвостраў Катэгорыя:Свяшчэнныя горы