Такі́йскі ўніверсітэ́т — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых унівэрсітэтаў Японіі, знакаміты таксама сваімі даследчымі лабараторыямі.

Заснаваны ў 1877 годзе як Нацыянальны ўніверсітэт у выніку зліцця трох навучальных устаноў: Сахэйко (цэнтр вывучэння канфуцыянства), Кайсэйго (заходняя культура) і Ігакуса (заходняя медыцына). З 1886 года Імператарскі ўніверсітэт, з 1897 года — Такійскі Імператарскі ўніверсітэт. Сучасная назва з 1947 года. У 1949 годзе да ўніверсітэта далучаны Першая і Такійская вышэйшыя школы.

Такійскі універсітэт мае пяць кампусаў — Хонг, Камаба, Касіва, Сіраканэ і Накана, а таксама 10 факультэтаў з 30 000 студэнтаў, у ліку якіх каля 2100 замежнікаў (што па японскіх стандартах лічыцца незвычайна буйной часткай). Хоць Такійскі ўніверсітэт мае факультэты, на якіх выкладаюць большасць акадэмічных дысцыплін, сярод іх найбольш вядомыя філалагічны і юрыдычны факультэты.

Вядомыя выпускнікі Акутагава Руноскэ (1892—1927) — японскі паэт і пісьменнік Эйсаку Сато (1901—1975) — прэм’ер-міністр Японіі

Літаратура

Катэгорыя:Універсітэты Токіа