Па́ўлу Лемі́нскі Фі́лью (; ) — бразільскі пісьменнік, перакладчык, грамадскі дзеяч. Займаўся літаратурнай крытыкай, журналістыкай, быў прафесіянальным дзюдаістам. Яго творчасць вызначаецца авангардызмам і эксперыментальнасцю, інтенсыўным выкарыстаннем каламбураў, жартаў і слэнгу. Пісаў фігурныя вершы, а таксама кароткую лірычную паэзію, пад уплывам хайку. Валодаў французскай, англійскай, іспанскай, японскай, лацінскай і грэчаскай мовай.

Грамадзянская пазіцыя Лемінскі быў трацкістам і дзейнічаў супольна з «Арганізацыей сацыялістаў-інтэрнацыяналістаў» (), якая працавала падпольна ва ўмовах ваеннай дыктатуры. У вершы, прысвечаным арганізацыі «Свабода і барацьба» (), сфармаванай ва Ўніверсітэце Сан-Паўлу для процідзеяння дыктатуры, Лемінскі напісаў, што трацкісты «былі тымі, хто не схібіў» ().

Крыніцы

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Курытыбе Катэгорыя:Трацкісты Катэгорыя:Пісьменнікі Бразіліі Катэгорыя:Катэгорыя:Памерлі ад цырозу печані