KFOR () — міжнародныя сілы пад кіраўніцтвам НАТА, якія адказваюць за забеспячэнне стабільнасці ў Косаўскім краі (спачатку аўтаномны край Косава і Метохія Рэспублікі Сербія, а з 17 лютага 2008 — часткова прызнаная Рэспубліка Косава).

Сілы KFOR былі створаны ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Савета Бяспекі ААН № 1244 і ўвайшлі ў рэгіён 12 чэрвеня 1999 года. У дакуменце вызначана: Абавязкі міжнароднай прысутнасці па бяспецы, якая павінна быць разгорнута і дзейнічаць у Косаве, будуць уключаць: a) прадухіленне аднаўлення баявых дзеянняў, падтрыманне і, дзе гэта неабходна, забеспячэнне захавання спынення агню, а таксама гарантаванне вываду і прадухіленне вяртання ў Косаве саюзных і рэспубліканскіх ваенных, паліцэйскіх і ваенізаваных сіл, за выключэннямі, прадугледжанымі ў пункце 6 дадатку 2;

b) дэмілітарызацыю Вызваленчай арміі Косава (ВАК) і іншых узброеных груп косаўскіх албанцаў, як гэта прадугледжана ў пункце 15 ніжэй;

c) стварэнне ўмоў бяспекі, у якіх уцекачы і перамешчаныя асобы змогуць бяспечна вярнуцца ў свае дамы, міжнародная грамадзянская прысутнасць зможа функцыянаваць, пераходная адміністрацыя можа быць створана і гуманітарная дапамога можа дастаўляцца;

d) забеспячэнне грамадскай бяспекі і парадку, пакуль адказнасць за выкананне гэтай задачы не зможа ўзяць на сябе міжнародная грамадзянская прысутнасць;

е) ажыццяўленне нагляду за размініраваннем, пакуль міжнародная грамадзянская прысутнасць не можа належным чынам узяць на сябе адказнасць за выкананне гэтай задачы;

f) падтрымку, пры неабходнасці, міжнароднай грамадзянскай прысутнасці і цесная каардынацыя з ёй;

г) выкананне, па меры неабходнасці, абавязкаў па ажыццяўленні пагранічнага кантролю;

h) забеспячэнне абароны і свабоды перамяшчэння сваіх сіл, міжнароднай грамадзянскай прысутнасці і персаналу іншых міжнародных арганізацый;

Крыніцы

Катэгорыя:Гісторыя КосаваКатэгорыя:Югаслаўскія войныКатэгорыя:НАТА