25 красавіка 2026 года адбылася серыя скаардынаваных нападаў у некалькіх раёнах Малі. Байцы групоўкі «Джамаат Нусрат аль-Іслам валь-Муслімін» (ДНІМ) здзейснілі напады ў гарадах Каці, Севарэ, Бамако і Мопці. Фронт вызвалення Азавада (ФВА) заявіў аб кантролі над Кідалем і часткай Гаа.

Гэта найбуйнейшыя напады падчас вайны ў Малі з моманту туарэгскага паўстання 2012 года.

Перадгісторыя У 2012 годзе Малі ахапіла грамадзянская вайна, распачатая кааліцыяй туарэгскіх паўстанцаў з Нацыянальнага руху за вызваленне Азавада (НРВА) пры падтрымцы розных джыхадзісцкіх груповак, уключаючы Ансар ад-Дзін і Аль-Каіда ў краінах ісламскага Магрыба. У студзені 2012 года гэтыя групы пачалі наступленне на ўрадавыя сілы на поўначы Малі. Да красавіка сілы туарэгаў захапілі кантроль над Кідалем, Гаа і Цімбукту, абвясціўшы незалежнасць дзяржавы Азавад. Наступлене заахвоціла малійскіх афіцэраў зрынуць прэзідэнта Амаду Тумані Турэ і звярнуцца па дапамогу да Францыі ў рамках аперацыі «Сервал». У выніку джыхадзісты былі разгромленыя. У 2015 годзе паміж урадам і Каардынацыйным саветам рухаў Азавада былі падпісаны Алжырскія пагадненні, аднак іх рэалізацыя застапарылася, і з канца 2014 года баявыя дзеянні распаўсюдзіліся з поўначы Малі на цэнтральную частку краіны.

Прэзідэнт Малі Ібрагім Бубакар Кейта, абраны ў 2013 годзе, не змог правесці рэформы, неабходныя для ўмацавання дзяржавы. Замежная інтэрвенцыя, уключаючы місію ААН MINUSMA і французскую аперацыю «Бархан», таксама не змаглі цалкам здушыць паўстанцкія і джыхадысцкія групы, некаторыя з якіх у 2017 годзе сфармавалі звязаны з «Аль-Каідай» альянс «Джамаат Нусрат аль-Іслам валь-Муслімін» (ДНІМ). Пасля пратэстаў у адказ на меркаваныя фальсіфікацыі на парламенцкіх выбарах 2020 года Кейта быў скінуты ў выніку дзяржаўнага перавароту, узначаленага Асімі Гаітай, які стаў ваенным кіраўніком Малі пасля яшчэ аднаго перавароту ў 2021 годзе. Пасля аналагічных пераваротаў у Нігеры і Буркіна-Фасо тры краіны звярнуліся да сіл ААН і Францыі з просьбай пакінуць краіну і ў 2023 годзе сфармавалі Альянс дзяржаў Сахеля. Пасля вываду войскаў ААН і Францыі вайна ў Малі рэзка абвастрылася. Урад звярнуўся па дапамогу да расійскай ПВК «Вагнер». Пры падтрымцы расіян урадавыя войскі правялі ў 2023 годзе паспяховую аперацыю.

Пасля бою пад Тынзауатэнам у 2024 годзе, у якой перамогу атрымалі сілы Фронту вызвалення Азавада і ДНІМ, ПВК «Вагнер» замяніў кантраляваны расійскім урадам Афрыканскі корпус. Пасля 2024 года ДНІМ адкрыў новы фронт, каб ізаляваць Бамако і іншыя гарадскія раёны на захадзе і поўдні Малі ад эканамічных цэнтраў і ліній забеспячэння. Джыхадзісты нацэліліся на горназдабыўны рэгіён Каес і гарады, якія злучаюць Малі з Сенегалам, Маўрытаніяй, Гвінеяй і Кот-д’Івуарам — асноўнымі крыніцамі імпарту паліва ў краіну. У ліпені 2025 года ДНІМ пачаў напады на Каес і Ніёра-дзю-Сахель. У верасні 2025 года групоўка разгарнула атакі на дарогі ад межаў да кантраляваных урадам гарадоў поўдня, што прыпыніла пастаўкі паліва ў краіну, паралізавала прамысловасць на поўдні і падарвала фінансы ўрада.

У канцы сакавіка 2026 года паміж ДНІМ і ўрадам было заключана перамір’е, у рамках якога былі вызваленыя 100 зняволеных баевікоў у абмен на зняцце паліўнай блакады. Перамір’е павінны было працягвацца да канца мая, да свята Ід аль-адха (Табаскі). Пазней улады абверглі інфармацыю аб вызваленні зняволеных.

Ход падзей 25 красавіка, а 5:20, каля Каці, галоўнай ваеннай базы на ўскраіне Бамако, былі зафіксаваныя два выбухі і інтэнсіўная перастрэлка. Баі таксама назіраліся ў раёне Мамарыбугу, у Гаа, Севарэ, Кідалі і Мопці. Баевікі ўвайшлі ў рэзідэнцыю губернатара Кідаля, захапіўшы большую частку горада. Вяліся баі і ў сталіцы, у тым ліку за міжнародны аэрапорт з удзелам расіян і трох верталётаў.

Прадстаўнік ФВА Махамед Эльмаулуд Рамаданэ заявіў пра кантроль над раёнамі Кідаль і Гаа, заклікаўшы «ўлады Буркіна-Фасо і Нігера трымацца далей ад падзей, якія адбываюцца ў Малі». Пазней ён паведаміў агенцтву France-Presse, што армія баевікоў узяла пад кантроль большую частку Кідаля, а губернатар схаваўся ў былым лагеры MINUSMA. Па дадзеных The Independent, былы мэр пацвердзіў, што баевікі захапілі кантроль над шэрагам раёнаў горада. Крыніцы ў службах бяспекі, на якія спасылаўся Reuters, паказалі, што ДНІМ таксама удзельнічаў у баях за Кідаль. Групоўка ДНІМ афіцыйна пацвердзіла ўдзел у нападах і ўзяла на сябе адказнасць за напады на рэзідэнцыю Асімі Гаіта, міністра абароны Садзіё Камара, ваенную базу Каці, Мопці і іншыя аб’екты. Джыхадзісты і ФВА заявілі, што супрацоўнічаюць у рамках гэтых аперацый. Баевікі таксама заклікалі Расію не ўмешвацца ў канфлікт.

Малійскія вайскоўцы пацвердзілі, што ў сталіцы і іншых частках краіны адбываюцца сутыкненні з неўстаноўленымі тэрарыстычнымі групамі. Да 11:00 армія абвясціла, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, хоць баі і працягваюцца.

Падчас падзей міністр абароны Камара загінуў разам з другой жонкай і двума ўнукамі ў выніку выбуху замініраванага аўтамабіля, які разбурыў яго рэзідэнцыю ў Каці. Выбухам таксама былі разбураныя некаторыя бліжэйшыя будынкі, уключаючы мячэць, у выніку чаго загінула некалькі мірных жыхароў. Гібель міністра была пацверджана урадам 26 красавіка; абвешчана двухдзённая нацыянальная жалоба.

26 красавіка тэлеканал France 24 паведаміў, што паўстанцы Азавада паведамілі аб новых сутыкненнях ў Кідалі паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі, падтрыманымі расійскімі наймітамі. Таксама паведамлялася аб стральбе ў гарнізоне ў Каці, нягледзячы на заявы малійскай арміі аб поўным кантролі над горадам. Пазней ФВА абвясціў аб дасягненні пагаднення, якое дазваляе вывесці сілы Афрыканскага корпуса Расіі з Кідаля, падаўшы паўстанцам поўны кантроль над раёнам. Пасля быў заўважаны канвой Афрыканскага корпуса, які пакідаў былы лагер MINUSMA і накіроўваўся ў Гаа пад эскортам баевікоў. За гэтым рушыў вывад малійскіх войск. Перад уходам малійцы і расіяне падпалілі базу. Такім чынам, ФВА ўсталяваў поўны кантроль над горадам.

Наступныя баі 1 мая паўстанцы ахапілі ўрадавую ваенную базу паблізу пасёлка Тэсаліт (вобласць Кідаль)Повстанцы захватили стратегическую военную базу в Тесалите, RFI, 01.05.2026.

Страты Урад краіны не апублікаваў афіцыйныя звесткі па ўласных стратах, пры тым страты праціўніка ацаніў у больш за 200 забітых. Афрыканскі корпус заявіў пра гібель больш за 1000 баевікоў.

Крыніцы

Катэгорыя:Красавік 2026 годаКатэгорыя:Канфлікты 2026 года Катэгорыя:Вайна ў Малі