Курганны могільнік — помнік археалогіі ў Барысаўскім раёне, знаходзіцца за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Малое Стахава, на левым беразе р. Бярэзіна, побач з сучаснымі могілкамі.

Захавалася 40 курганоў. Курганы насыпаны на месцы селішча жалезнага веку. Датуецца VIII—IX стагоддзямі.

У 1931 г. А. М. Ляўданскі даследаваў 3 курганы. Былі знойдзены перапаленыя косткі, рэшткі перапаленых бронзавых упрыгожанняў, шкляныя пацеркі і ляпны посуд. У 1971 г. Г. В. Штыхаў раскапаў 1 курган, у якім пахаванне не было выяўлена. Былі знойдзены ляпная і ганчарная кераміка, кавалак патэльні.

Спасылкі

heritage.gov.by

Катэгорыя:Курганныя могільнікі Мінскай вобласці Катэгорыя:Могільнікі Барысаўскага раёна