Гарадзішча — помнік археалогіі, знаходзіцца на ўскраіне пасёлка Радашковічы, на вул. Заслаўскай, на правым беразе р. Гуйка. Належыць да перыяду ранняга жалезнага веку — ранняга Сярэднявечча (V–XIII стагоддзі).

Вышыня 8-10 м, пляцоўка круглая, дыяметрам 55 м. Разворваецца пад агароды.

Адкрыў у канцы XIX ст. Ф. В. Пакроўскі, абследавалі ў 1969 г. А. Р. Мітрафанаў, у 1979 г. В. І. Шадыра. Знойдзена штрыхаваная кераміка, гладкасценны посуд V-VIII стст., ганчарная кераміка XII-XIII стст.

Спасылкі

heritage.gov.by

Катэгорыя:Гарадзішчы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Краснае (Маладзечанскі раён)