Капліца Святога Яна Непамука — каменная каталіцкая капліца, размешчаная на старых могілках у г.п. Радашковічы (Маладзечанскі раён).

У сярэдзіне XIX ст. каменная капліца прыйшла на змену драўлянай. Паводле некаторых звестак, будаўніцтва звязана з родам Валадковічаў, уладальнікаў маёнтка Новы Двор. Будынак з рысамі класіцызму мае франтон, які ўтрымліваецца калонамі.

Гл. таксама Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Радашковічы).

Спасылкі

Катэгорыя:Культавыя збудаванні Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Радашковічы