Інвестыцыйны фонд — гэта арганізацыя, якая займаецца інвеставаннем для сваіх удзельнікаў. Кіраваннем такімі фондамі займаюцца прафесійныя інвестыцыйныя менеджары. Інвестары ўносяць грошы ці іншыя актывы ў фонд, менеджары фонда ўкладаюць іх у акцыі, аблігацыі, нерухомасць ці іншыя актывы, якія могуць прынесці прыбытак. Пасля атрымання даходу і выплаты камісіі фонда прыбытак размяркоўваецца паміж удзельнікамі фонда. Інвестыцыйныя фонды могуць быць прызначаны як для прыватных, так і для інстытуцыйных інвестараў.

Для максімізацыі прыбытку інвестыцыйныя фонды спецыялізуюцца на пэўных сектарах, валютах і рэгіёнах. Некаторыя фонды інвестуюць выключна ў акцыі, выключна ў аблігацыі, акцыі марскіх суднаў, акцыі тэхналагічных кампаній, кампаніі выключна ў Злучаных Штатах або Азіі і г.д. Індэксныя фонды інвестуюць у адпаведнасці з індэксам фондавага рынку. Такім чынам, удзельнік фонда можа інвеставаць у пэўныя актывы, не вывучаючы адпаведны рынак або сектар самастойна.

У параўнанні з прамым інвеставаннем удзел ў інвестыцыйным фондзе мае свае перавагі. З дапамогай інвестыцыйнага фонда можна дыверсіфікаваць інвестыцыйны партфель, што змяншае рызыкі інвеставання ў канкрэтныя кампаніі, а таксама зменшыць уласныя выдаткі на кіраванне капіталам. Перадача кіравання капіталам прафесійным інвестыцыйным менеджарам змяншае рызыкі інвеставання для недасведчаных удзельнікаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Інвестыцыі Катэгорыя:Фондавы рынак