Элеўсінскія містэрыі, таксама Элеўсініі () — адно з найважнейшых рэлігійных свят у Старажытнай Грэцыі, якое праходзіла ў горадзе Элеўсін (размяшчаўся за 22 км на захад ад Афін). Урачыстасці былі прысвечаны багіні ўрадлівасці Дэметры і яе дачцэ Персефоне.
Гісторыя Вытокі містэрый ляжаць у старажытных аграрных культах. Традыцыйна святы адбываліся двойчы на год — вясной і восенню. Першапачаткова яны мелі лакальны характар, але пасля ўваходжання Элеўсіна ў склад саюза атычных абшчын (канец VII ст. да н.э.) набылі агульнагрэчаскі статус.
Удзел у містэрыях маглі браць пасвячоныя грэкі. Аднак да абрадаў не дапускаліся рабы і асобы, якія здзейснілі цяжкія злачынствы або мелі дрэнную рэпутацыю.
Рэлігійнае значэнне Галоўны сэнс Элеўсінскіх містэрый заключаўся ў замацаванні веры ў неўміручасць чалавека. Згодна з тагачаснымі рэлігійнымі ўяўленнямі, чалавек пасля смерці параўноўваўся з пасеяным зернем, якое, паміраючы ў зямлі, дае пачатак новаму жыццю.
Крыніцы
Катэгорыя:Святы лютага Катэгорыя:Святы сакавіка Катэгорыя:Святы верасня Катэгорыя:Політэізм Катэгорыя:Рэлігія ў Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Міфы Атыкі Катэгорыя:Эзатэрыка