Векавы́ дуб Касцюко́віцкага лясга́са — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца пад кіраваннем Касцюковіцкага лясгаса.

Гісторыя Аб’ект быў абвешчаны батанічным помнікам прыроды мясцовага значэння на падставе рашэння Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта № 23-29 ад 17 снежня 2021 года. Рашэнне аб стварэнні помніка прыроды набыло законную сілу 31 снежня 2021 года.

Апісанне Помнік прыроды ўяўляе сабой адно векавое дрэва дуба. Знаходзіцца ў выдзелах 14 і 15 квартала 62 Панькоўскага лясніцтва Касцюковіцкага лясгаса. Агульная плошча помніка прыроды складае 0,05 гектара. Яго мяжа вызначана як умоўная акружнасць радыусам 13 метраў з цэнтрам у пункце з геаграфічнымі каардынатамі .

Ахоўная зона Для помніка прыроды ўстаноўлена ахоўная зона плошчай 0,23 гектара. Яе мяжа вызначана як умоўная акружнасць радыусам 30 метраў з тым жа цэнтрам, што і ў самога помніка прыроды.

У межах ахоўнай зоны забараняюцца правядзенне суцэльных высечак лесу галоўнага карыстання; пашкоджанне ці знішчэнне жывога наглебавага покрыва, зняцце ўрадлівага слоя глебы, уключаючы падсцілаючыя пароды (за выключэннем выпадкаў, звязаных з ліквідацыяй надзвычайных сітуацый, лесагаспадарчымі і іншымі працамі па аднаўленні і добраўпарадкаванні); прымяненне хімічных сродкаў барацьбы з раслінамі; размяшчэнне аб’ектаў захоўвання, пахавання і абясшкоджвання адходаў; развядзенне вогнішчаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Дрэвы-помнікі Катэгорыя:Батанічныя помнікі прыроды мясцовага значэння Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Ахоўныя прыродныя тэрыторыі Касцюковіцкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 2021 годзе Катэгорыя:2021 год у Магілёўскай вобласці