Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны драўляны храм у в. Каменюкі Камянецкага раёна. Стаіць ля трасы на Белавежскую пушчу, пабудаваны ў гонар велікамучаніка Георгія Перамоганосца.

Гісторыя Заклад каменя пад будаўніцтва храма быў асвечаны ў лістападзе 1998 г. епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім Канстанцінам (Хомічам). Стараннямі настаяцеля царквы аг. Дзмітравічы протаіерэя Іаана Антонавіча Пашкевіча, на сродкі ДПУ «Нацыянальны парк „Белавежская пушча“», на ахвяраванні прыхаджан вясной 1999 г. пачалося будаўніцтва храма. Да пачатку 2006 г. былі ўзведзены сцены, а ў лютым 2007 г. узняты цэнтральны купал вагой 6,5 т з усталяваным на ім крыжам. З восені 2007 г. у склепе храма сталі праводзіцца набажэнствы, чытанні акафістаў. 1 кастрычніка 2009 г., напярэдадні святкавання 600-годдзя ўстанаўлення запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы, храм быў урачыста асвечаны епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім Іаанам (Хамой).

Архітэктура Пабудаваны храм у старажытнарускім стылі з драўлянага бруса, з вонкавага боку абабіты блок-хаўсам, унутры — вагонкай. Вышыня храма — 37 м. Завяршаюць яго 5 купалаў, пакрытых бляхай. У інтэр’еры трох’ярусны драўляны іканастас і шматлікія абразы.

Літаратура Свята-Георгіеўская царква, в. Камянюкі // Праваслаўныя храмы Камянеччыны. — Брэст: РИА «Вечерний Брест», 2013. — С. 56-57.

Спасылкі

Краязнаўства Берасцейшчыны

Катэгорыя:Каменюкі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Камянецкага раёна Катэгорыя:2009 год у Беларусі