Горкі каштан васьмітычынкавы (Aesculus octandra) — лістападнае дрэва падсямейства горкакаштанавых.
Дрэва вышынёй 20—30 м, часам да 40 м і больш. Лісце даўжынёй 10-17 см, кветкі жоўтыя з 7—8 тычынкамі, сабраныя ў мяцёлкі даўжынёй 10-15 см.
Радзіма — усход Паўночнай Амерыкі (ЗША). Інтрадукаваны ў Еўропе, як дэкаратыўная расліна. У Брэсце расце экзэмпляр яго віргінскай формы, з ружовымі кветкамі.
Літаратура
Катэгорыя:Горкакаштанавыя Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1778 годзе