«Легенда Соннай Лагчыны» () — містычнае апавяданне амерыканскага пісьменніка Вашынгтона Ірвінга, упершыню апублікаванае ў 1820 годзе. Твор вядомы сваёй атмасферай жаху, спалучэннем фальклору і гумару.
Дзеянне адбываецца ў канцы XVIII стагоддзя ў ціхім галандскім паселішчы Сонная Лагчына (штат Нью-Ёрк), якое славіцца сваімі таямніцамі і прывідамі. Галоўны герой, настаўнік Ікабад Крэйн, экзатычны, вельмі палахлівы чалавек. Ён прыязджае ў паселішча, каб навучаць мясцовых дзяцей, і спадзяецца палепшыць сваё фінансавае становішча, ажаніўшыся з багатай спадчынніцай Катрынай Ван Тасэл. За сэрца Катрыны змагаецца мясцовы забіяка і жартаўнік Абрагам Ван Брунт. Ён разумее, што сапернічаць з адукаваным настаўнікам у інтэлекце складана, таму выкарыстоўвае больш хітрыя метады, каб выжыць Ікабада.
Мясцовыя жыхары вераць у мноства прывідаў, але галоўны з іх — Вершнік без галавы. Паводле падання, гэта прывід салдата-гесэнца, якому падчас вайны адарвала галаву гарматным ядранам. Ён кожную ноч шукае сваю галаву і імкліва скача па наваколлі.
Падчас пышнай вечарыны ў доме Ван Тасэлаў Ікабад атрымлівае адмову ад Катрыны і ў засмучаных пачуццях едзе дадому праз змрочны лес. Менавіта там адбываецца сустрэча з вершнікам, які кідае ў настаўніка сваю «галаву» (насамрэч — гарбуз). Пасля гэтага Ікабад бясследна знікае, а Бром Ван Брунт неўзабаве жэніцца на Катрыне. Жыхары паселішча лічаць, што настаўніка забраў прывід.
Гэтае апавяданне стала часткай зборніка «Кніга эскізаў» В. Ірвінга. Апавяданне неаднаразова экранізавалася. Самай вядомай лічыцца гатычная адаптацыя рэжысёра Ціма Бёртана з Джоні Дэпам у галоўнай ролі.
На беларускую мову гэты твор пераклаў Андрэй Дубовік.
Крыніцы
Катэгорыя:Літаратурныя творы ЗША Катэгорыя:Літаратурныя творы на англійскай мове