Эдвард Майбрыдж (; ) — англійскі і амерыканскі і мастак, вядомы сваёй працай у галіне фатаграфічных даследаванняў руху, а таксама ранняй працай у галіне кінапраекцый.
Будучы фатографам на амерыканскім Захадзе ў 19 стагоддзі, ён фатаграфаваў Іасеміцкі нацыянальны парк, Сан-Францыска, Аляску, людзей, якія ўдзельнічалі ў Мадоцкай вайне, і маякі на заходнім узбярэжжы ЗША . Ён таксама рабіў свае раннія кінастужкі ў Каліфорніі.
Эдвард нарадзіўся ў Англіі. У 20 гадоў эмігрыраваў у ЗША, дзе займаўся продажам кніг — спачатку ў Нью-Ёрку, а потым у Сан-Францыска. У 1860 годзе ён планаваў паездку назад у Еўропу, аднак па дарозе атрымаў сур’ёзныя траўмы галавы пасля аварыі ў Тэхасе. Наступныя некалькі гадоў ён аднаўляўся ў Кінгстан-на-Тэмзе, дзе пачаў займацца прафесійна фатаграфіямі, авалодаў макракаладыевым працэсам і атрымаў два брытанскія патэнты на свае вынаходніцтвы, а ўжо ў 1868 годзе выставіў буйнафарматныя фатаграфіі Іасеміцкай даліны і пачаў прадаваць свае папулярныя стэрэаздымкі.
Майбрыдж вядомы сваёй хранафатаграфіяй лакамоцыі жывёл, у якой выкарыстоўваліся некалькі камер для фіксацыі розных фаз кроку; а таксама сваім зупраксіскопам — прыладай для праекцыі маляваных рухомых відарысаў з шкляных дыскаў, якая папярэднічала гнуткай перфараванай кінастужцы, што выкарыстоўваецца ў кінематаграфіі. З 1883 па 1886 год у яго пачаўся вельмі прадуктыўны перыяд у Пенсільванскім універсітэце ў Філадэльфіі, дзе ён стварыў больш за 100 000 відарысаў жывёл і людзей у руху, часам фіксуючы тое, што чалавечае вока не магло заўважыць.
У апошнія гады жыцця Майбрыдж даваў шмат публічных лекцый і дэманстрацый сваіх фатаграфій і ранніх кінастужак, часта падарожнічаючы па Англіі і Еўропе дзеля папулярызацыі сваёй працы ў такіх гарадах, як Лондан і Парыж. Ён таксама рэдагаваў і выдаваў зборнікі сваіх работ, якія моцна паўплывалі на мастакоў, а таксама на станаўленне навуковай і прамысловай фатаграфіі. У 1894 годзе ён канчаткова вярнуўся на радзіму. У 1904 годзе, калі Эдвард памёр, ў яго родным горадзе адкрыўся Кінгстанскі музей, які і дагэтуль захоўвае значную калекцыю яго работ у спецыяльнай галерэі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Памерлі ў 1904 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1830 годзе Катэгорыя:Фатографы паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Англіі Катэгорыя:Мастакі ЗША