Іаган Фрыдрых Кнобель (; ) — нямецкі архітэктар, прадстаўнік саксонскага ракако.Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — C. 363.Polski Słownik Biograficzny, t. XXVII/1, s. 138—139

Біяграфія Нарадзіўся ў 1724 годзе. З 1739 года вучыўся ў саксонскага архітэктара Іагана Крыстафа Кнёфеля. У 1750 годзе паступіў на дзяржаўную службу ў Саксоніі і заняў пасаду кіраўніка (кандуктара) ў Дрэздэнскім будаўнічым бюро. У гэты час будаваў палац для міністра Бруля ў Дрэздэне.

У 1753 годзе пераехаў у Варшаву ў якасці майстра-будаўніка. Там ён спачатку дапамагаў тагачаснаму дырэктару Саксонскага будаўнічага бюро ў Варшаве Іаахіму Даніэлю фон Яўху. Пасля смерці Яўха ў 1754 годзе ён заняў яго пасаду (таксама вядомую як «Oberbauamtskonduktor») і заставаўся на гэтай пасадзе да канца панавання Вэтынаў у Рэчы Паспалітай. Галоўным кліентам Іагана Фрыдрыха Кнёбеля быў першы міністр Генрых Бруль, для якога ён перабудаваў палац Бруля на Саксонскай плошчы і палац у Млацінах. Будучы дырэктарам Саксонскага будаўнічага бюро, ён таксама завяршыў, сярод іншых праектаў, будаўніцтва цаглянага касцёла Святога Лаўрэнція на Волі. Кнобель далей развіў стыль ракако ў Рэчы Паспалітай, што асабліва праявілася ў працах па завяршэнні Новага замка ў Гродне (будаўніцтва капліцы), а таксама ў многіх дэталях цяпер неіснуючага палаца Бруля ў Варшаве (напрыклад, крылы Ганаровага двара і брама).

У 1765 годзе вярнуўся ў Дрэздэн. Там ён стаў каралеўскім архітэктарам і галоўным дзяржаўным архітэктарам; як член галоўнай будаўнічай камісіі ён паўплываў на архітэктурнае праектаванне шматлікіх будынкаў. Разам з Іаганам Георгам Шмітам спраектаваў дрэздэнскі Гевандхаўс.

Яго сын, Юліус Фрыдрых, таксама быў дрэздэнскім архітэктарам.

Праекты

Галерэя архітэктурных праектаў Кнобеля ў Гродне на сайце Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук Касцёл Святога Лаўрэнція на вуліцы Вольскай, 140а ў Варшаве (пабудаваны ў 1755 годзе) Палац Бруля ў Млацінах (1752—1758) Рэканструкцыя палаца Бруля ў Варшаве (1754—1759) Палац Рэйнхардтсгрым з паркам у англійскім стылі (1765—1767) Дрэздэнскі Гевандхаус (1768—1770) Будаўніцтва (неіснуючага) Беройцкага палаца

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктары Катэгорыя:Архітэктары XVIII стагоддзя Катэгорыя:Гродна