«Заране» («Zorzanie») — тайнае таварыства, якое дзейнічала ў 1821 — пачатку 1826 года ў Беластоцкай і Свіслацкай гімназіях.Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. С. 537.
Гісторыя Заснаваў Фелікс Ляховіч спачатку ў Беластоцкай гімназіі (пад назвай «Згодныя браты», 1821), потым у Свіслацкай гімназіі. Выступалі за незалежнасць Рэчы Паспалітай, падрыхтоўку грамадскай думкі да пераўтварэнняў у існуючым ладзе. У пачатку 1826 у таварыстве 53 чальцоў. Пяць былых сяброў таварыства склалі 3-ю ступень таварыства «Ваенныя сябры». Некаторыя мелі дачыненне да выступлення Літоўскага піянернага батальёна ў 1825 годзе. У сувязі са следствам па гэтай справе «Заране» былі выкрыты, створана спецыяльная «Камісія для пошуку тайных таварыстваў» (ліпень — верасень 1826). Па справе таварыства быў асуджаны Напалеон Орда. Удзельнікі «Заран» былі прыгавораны да розных тэрмінаў пакарання.
Крыніцы
Катэгорыя:Арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1795—1918) Катэгорыя:Тайныя таварыствы Катэгорыя:Філарэты Катэгорыя:Свіслацкая гімназія