Рэ́генсбург () — горад на поўдні Германіі, у зямлі Баварыя, на рацэ Дунай пры ўпадзенні ракі Рэген. Насельніцтва ў 2007 годзе складала каля 131 тыс. жыхароў.

Гісторыя Горад узнік з рымскага ваеннага ўмацавання.

Насельніцтва 2000 год — каля 125 тыс. чал. 2007 год — каля 135 тыс. чал.

Гаспадарка Прамысловасць: машынабудаванне, тэкстыльная, харчасмакавая, паліграфічная, будаўнічых матэрыялаў. Пачатковы пункт суднаходства на рацэ Дунай, вузел чыгунак і аўтамабільных дарогдарог.

Навука і культура Універсітэт. Гарадскі музей, мастацкая галерэя, палацавы музей Турн і Таксіс.

Славутасці Архітэктурныя помнікі VIII—XVII стагоддзяў: раманскія цэрквы Эмерамскірхе (8—13 ст.), Якабскірхе (1150—1200) і Старая капэла (1002), гатычныя сабор Санкт-Петэр (каля 1250—1525) і Старая ратуша (1356), рэнесансавыя і барочныя цэрквы і інш.

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары Альбрэхт Альтдорфер (1480—1538) — мастак Павел Свірыд (1888—1948) — беларускі грамадскі дзеяч, юрыст. Памёр у Рэгенсбургу. Георг Фрыдрых Цыбланд (1800—1873) — архітэктар

Гарады-пабрацімы Абердын (), Шатландыя (з 1955) Брыксен (), Італія (з 1969) Адэса, Украіна (з 1990) Пльзень (), Чэхія (з 1993) Тэмпэ (), Арызона, ЗША (з 1981) Клермон-Феран (), Францыя (з 1969)

Гл. таксама Беларускі нацыянальны камітэт (Рэгенсбург) Біскупства Рэгенсбург Архібіскупства Рэгенсбург

Літаратура

Спасылкі

Планы горада http://stadtplan.regensburg.de — планы горада, сучасныя і XIX стагоддзя http://www.museen.regensburg.de/museen/lageplan_museen.html — план цэнтра горада ў фармаце pdf.

Даведнікі Славутасці Рэгенсбурга на афіцыйным сайце горада http://www.regensburg.de Славутасці Рэгенсбурга: Альтштат з усходу на захад і з захаду на ўсход Шпацыр па Рэгенсбургу на рускай мове Экскурсія па Валхале — 9 км ад Рэгенсбурга — на рускай мове Жыхары Рэгенсбурга вырашылі забараніць будаўніцтва сонечнай электра-станцыі

Катэгорыя:Гарады Баварыі Катэгорыя:Былыя сталіцы Катэгорыя:Беларускія лагеры для перамешчаных асоб