Яхмас I (або Яхмес, Ахмас, Амасіс І (старажытнаегіпецкі — «Народжаны месяцам») — егіпецкі фараон каля 1580—1559 гг. да н.э., заснавальнік XVIII дынастыі. Уступіў на пасад малалетнім пасля забойства свайго папярэдніка Секененра ў бітве з гіксосамі. Яхмас I канчаткова выгнаў гіксасаў з Егіпту, замацаваў сваё панаванне ў паўднёвай Палесціне. У выніку здзейсненных ім 3 паходаў у Паўночную Нубію была адноўлена ўлада Егіпту над гэтай тэрыторыяй. Час кіравання Яхмаса I у гістарыяграфіі прынята лічыць пачаткам перыяду Новага царства ў гісторыі Старажытнага Егіпту.
Гл. таксама Стэла Буры
Радавод
Літаратура Säve-Söderbergh, T. Ägypten und Nubien. — Lund, 1941. Жизнеописание начальника гребцов Яхмоса // Хрестоматия по истории Древнего Востока / Под редакцией В. В. Струве, Д. Г. Редера. — М., 1963. — С. 81 — 83.
Катэгорыя:Фараоны паводле алфавіта Катэгорыя:Фараоны васямнаццатай дынастыі Катэгорыя:Каранаваныя дзеці