Ян XVII (; свецкае імя Джавані Сіконэ ці Ян Сіконій, ; ? — 6 лістапада 1003) — Папа Рымскі з 16 мая па 6 лістапада 1003 года.

Біяграфія Ян XVII нарадзіўся ў Рапаньяна (Ферма) і быў сынам нейкага Яна. Ён меў жонку і трох сыноў, якія пасля сталі біскупамі.

Яго абранне 16 мая 1003 года на папскі прастол падтрымалі рымскія арыстакраты Крэсцэнціі, якія знаходзіліся ў апазіцыі да імператара Атона III.

Адзіны захаваны афіцыйны дакумент Яна XVII — гэта ліст ад польскага місіянера Бенедыкта, вучня Бруна Кверфурцкага, і яго паплечнікаў, які тычыцца хрысціянізацыі славян.

Здаецца, што Ян імкнуўся наладзіць адносіны з новым нямецкім каралём Генрыхам II, але Джавані Крэсцэнціі III гэтаму перашкаджаў.

Ян памёр 6 лістапада 1003 года ў родным горадзе і быў пахаваны ў Латэранскай базіліцы паміж двума дзвярамі галоўнага фасада.

Літаратура

Mann, Horace K., The Lives of the Popes in the Early Middle Ages, Volume 5: The Popes In The Days of Feudal Anarchy, from Formosus to Damasus II, Part 2 (London, 1910)

Катэгорыя:Папы Рымскія