Казарка (Rhynchites bacchus) — жук сямейства даўганосікаў. Пашыраны ў Азіі, Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе, у т. л. на Беларусі.
Даўжыня да 7 мм. Ярка афарбаваны жук, укрыты карычневымі валаскамі, на надкрылах падоўжныя кропкавыя баразёнкі. Жукі пашкоджваюць пупышкі, лісце, бутоны і кветкі, плады семечкавых і костачкавых культур, садзейнічаюць распаўсюджванню ўзбуджальнікаў пладовай гнілі. Лічынкі даўжынёй да 9 мм, жоўта-белыя з карычневай галавой. Кормяцца пашкоджанай маніліёзам тканкай. Лічынкі акукліваюцца ў глебе. Развіваюцца 1—2 гады.
Літаратура
Катэгорыя:Трубкакруты