Алена Андрэеўна Шварц (; ) — руская паэтэса, празаік, эсэістка і перакладчыца. Адна з яскравых постацяў ленінградскай неафіцыйнай культуры 1970—1980-х гадоў.

Біяграфія Маці — Дзіна Шварц — загадвала літаратурнай часткай БДТ. Дзед Морыс Шварц узначальваў швейную фабрыку імя Мюнцэнберга і быў расстраляны «за падрыў швейнай прамысловасці» ў маі 1937 года, бабуля таксама была рэпрэсіравана. Бацька, Андрэй Емяльянавіч Джэджула (1915—1971) — прафесар гісторыі і партарг Кіеўскага ўніверсітэта.

Некаторыя знакамітыя радкі напісала яшчэ ў падлеткавым узросце: «Бурлюк», «Пра мора мілае, цябе перасалілі!». Непрацяглы час вучылася на Філалагічным факультэце ЛДУ.

У 1968 годзе выйшла замуж за паэта Яўгена Пятровіча Вензеля (1947—2018), дзед якога П. І. Вараб’ёў у 1920-я гады ўзначальваў Рускі музей. У 1971 годзе завочна скончыла тэатразнаўчы факультэт Ленінградскага інстытута тэатра, музыкі і кінематаграфіі.

Афіцыйна нідзе не працавала, зарабляла на жыццё перакладамі п’ес для ленінградскіх тэатраў. Да пачатку перабудовы публікавалася ў СССР толькі ў самвыдаце. У блізкае кола зносін Алены Шварц уваходзілі Віктар Крывулін, Дзмітрый Бобышаў, Сяргей Стратаноўскі, Юрый Кубланоўскі, Міхаіл Шварцман.

Зімой 2001—2002 года на запрашэнне фонду Бродскага жыла ў Рыме, на віле Медычы. Пасля пажару ў кватэры вымушана перабралася ў Дом пісьменнікаў у Камарова. У 2002-13 гг. «Пушкінскі фонд» выпусціў найбольш поўны, пяцітомны збор твораў Алены Шварц.

Памерла 11 сакавіка 2010 года ад анкалагічнага захворвання. Адпяванне адбылося ў нядзелю, 14 сакавіка, у Тройцкім (Ізмайлаўскім) саборы Санкт-Пецярбурга. Пахаваная на Волкаўскіх могілках пад адной плітой з маці (архітэктарская дарожка).

Крыніцы

Катэгорыя:Паэты Санкт-Пецябрурга