Дэтандэр (ад — аслабляць) — машына для ахаладжэння газаў шляхам іх расшырэння з аддачай знешняй работы. Бываюць поршневыя (падобныя да кампрэсара або паравой машыны) і турбінныя (актыўныя ці рэактыўныя турбадэтандэры). Выкарыстоўваюцца ў прамысловых устаноўках для звадкавання газаў (азоту, кіслароду, гелію і інш. з нізкай тэмпературай кіпення), раздзялення газавых сумесей метадам глыбокага ахаладжэння, у крыягенных рэфрыжэратарах, у некаторых сістэмах кандыцыянавання паветра і інш. Літаратура
Катэгорыя:Машынабудаванне Катэгорыя:Цеплатэхніка