Арсін (мыш’яковісты вадарод, арсенід вадароду) — рэчыва з формулай AsH3 (правільней H3As), хімічнае злучэнне мыш'яку і вадароду. З’яўляецца аналагам аміяку NH3, фасфіну PH3 і стыбіну H3Sb. Пры нармальных умовах — вельмі таксічны гаручы бясколерны газ. Згарае з утварэннем аксіду мыш’яку. Абсалютна хімічна чысты арсін паху не мае, але з прычыны няўстойлівасці прадукты яго акіслення надаюць арсіну раздражняльны часнычны пах. Адкрыты шведскім хімікам Карлам Вільгельмам Шэеле ў 1775 годзе.
Малекула арсіну мае форму трыганальнай піраміды з атамам мыш’яку ў вяршыні, куты HAsH 92,08 °, даўжыня сувязі As-H . Нізкае значэнне дыпольнага моманту, якое складае 0,20 Д, сведчыць, што сувязь у малекуле арсіна блізкая да непалярнай і арсін практычна не праяўляе электронадонарныя ўласцівасці. Іон арсонію AsH4+, у адрозненне ад яго аналагу іона амонію NH4+ і нават фасфонію PH4+, няўстойлівы і быў выяўлены толькі спектраскапічна пры паніжанай тэмпературы.
Не блытаць з арсінам (5-метылрэзарцынам), які з’яўляецца арганічным рэчывам, вытворным талуолу, а таксама з натуральным фарбавальнікам арсейлем і арсеінам, што атрымліваецца з арсейлю. Крыніцы
Катэгорыя:Газы Катэгорыя:Гідрыды