Арагонская раўніна — міжгорная раўніна на паўночным усходзе Пірэнейскага паўвострава, у Іспаніі, паміж Пірэнеямі, Іберыйскімі і Каталонскімі гарамі. Даўжыня — каля 300 км, шырыня — да 120 км. Паверхня — узгорыстая раўніна вышынёй да 250 м, паблізу гор да 500—700 м. З паўнончага захаду на паўднёвы ўсход па Арагонскай раўніне цячэ р. Эбра. Клімат субтрапічны кантынентальны. Сярэдняя тэспература студзеня 8 °C, ліпеня 24 °C. Ападкаў 300—500 мм за год. Пераважае сухі стэп (расліннасць тыпу гарыга), месцамі паўпустыня. Даліна р. Эбра шчыльна заселена. На Арагонскай раўніне — г. Сарагоса. Літаратура
Катэгорыя:Геаграфія Іспаніі