Адам Пятровіч Ажароўскі () — расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, граф. Генерал ад кавалерыі (1826). Сенатар (1826). Удзельнік паўстання 1794 года.
Біяграфія З 1796 года на расійскай ваеннай службе. Удзельнічаў у кампаніях 1805 і 1807 гадоў супраць Францыі. У вайну 1812 года камандзір асобнага кавалерысцкага атрада (6 палкоў) для партызанскіх дзеянняў на паўднёвым флангу праціўніка. Удзельнічаў у баях пад Красным (Смаленская вобласць), у заняцці Магілёва, Бярэзінскай аперацыі 1812, у праследаванні французаў у напрамку Валожын—Воранава—Ліда—Ражанка. У замежных паходах расійскай арміі (1812—14) узначальваў асобны кавалерысцкі атрад. З 1814 года ў бліжэйшым акружэнні імператара Аляксандра I. З 1833 года член Дзяржаўнага савета Царства Польскага, з 1841 года — прысутны ў Варшаўскіх дэпартаментах Сената.
Літаратура
Крыніцы