Ажгон (Trachyspermum ammi), аяван духмяны, індыйскі кмен — аднагадовая травяністая расліна сямейства парасонавых; эфіраалейная культура. Пашырана ў Міжземнамор’і, Азіі, Паўднёвай Амерыцы.

Сцябло цыліндрычнае, баразнаватае, галінастае, вышынёй да 70—120 см. Лісце чаргаванае, да ўтварэння сцябла ў разетцы. Кветкі двухполыя, дробныя, белыя або фіялетавыя. Плады — двухсямянкі, маюць 2,5—10 % эфірнага алею з тымолам (35—40 %), які выкарыстоўваецца ў медыцыне, парфумернай і харчовай прамысловасці. Святло- і вільгацелюбівая расліна. Лепшыя глебы — чарназёмы і шэразёмы цёмнага колеру. Размнажаюць насеннем.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Спецыі