Roshel Senator — лёгкі бронеаўтамабіль, які выпускаецца канадскай кампаніяй Roshel на базе шасі Ford F-550. Уяўляе сабой універсальную платформу, адаптаваную для перавозкі асабовага складу, вядзення разведкі і выканання патрульных задач у складзе ваенных і паліцэйскіх фарміраванняў.

Сама кампанія Roshel класіфікуе машыну як бронетранспарцёр.

Гісторыя

Серыйны выпуск бронеаўтамабіляў Roshel Senator пачаўся ў красавіку 2018 года. У вопытную эксплуатацыю машыны паступілі ў другой палове таго ж года.

У 2020 годзе бронеаўтамабілі Senator выкарыстоўваліся для дастаўкі астранаўтаў Боба Бенкена і Дага Хёрлі да месца пасадкі ў рамках выпрабавальнага палёту Crew Dragon Demo-2.

У гарачых кропках Украіна У 2022 годзе значная колькасць бронемашын Roshel Senator была пастаўлена Украіне ў складзе пакетаў вайсковай дапамогі. Частка машын паступіла на ўзбраенне Дзяржаўнай памежнай службы Украіны. У сувязі з узрослым попытам вытворца абвясціў аб планах павялічыць выпуск да 1000 адзінак у год.

У студзені 2023 года Канада абвясціла аб новым пакеце ваеннай дапамогі Украіне на суму 90 млн канадскіх долараў (каля 67,3 млн долараў ЗША), у які ўваходзіла каля 200 машын Roshel Senator.

Па дадзеных defence-blog.com, да 10 чэрвеня 2023 года ў складзе Узброеных Сіл Украіны налічвалася каля 550 бронеаўтамабіляў Roshel Senator. 21 снежня 2023 года Украіна атрымала чарговую партыю, давёўшы агульную колькасць да 750. Гэтыя машыны ўжываліся ў ходзе баёў у Курскай вобласці. Да 3 верасня былі візуальна пацверджаныя страты: 16 адзінак знішчана, 10 пашкоджана і 4 захоплена расійскімі войскамі.

21 снежня 2023 года Канада паставіла Украіне тысячны бронеаўтамабіль Senator. Да сакавіка 2025 года агульная колькасць пастаўленых ва Украіну бронеаўтамабіляў дасягнула каля 1700; пры гэтым вытворчасць машын фінансавалася на 90% замежнымі дзяржавамі (уключаючы Украіну), і 10 % — Канадай. Кошт адной машыны складаў каля 600 тыс. долараў ЗША. Вытворчасць вядзецца сіламі 550 супрацоўнікаў пры штомесячным выпуску 120 адзінак.

Па дадзеных партала Oryx, па стане на снежань 2025 года задакументавана знішчэнне, пашкоджанне або захоп 176 машын. Расіскі рэсурс Lost Armour паведамляў пра 188 знішчаных або пашкоджаных і 12 захопленых.

Гаіці 8 лістапада 2025 года партыя Roshel Senator была дастаўлена з Канады на Гаіці для Узброеных Сіл гэтай краіны ў мэтах барацьбы са злачыннымі групоўкамі.

Эксплуатанцы

Адміністрацыя паліцыі федэрацыі: 2 адзінкі Паліцыя Тузланскага кантона: 4 бронеаўтамабіля Паліцыя Сараеўскага кантона: 5 бронеаўтамабіляў

Ваенная паліцыя Бразілія

Паліцэйская служба Атавы

Узброеныя сілы Коста-Рыкі

Узброеныя сілы Гаіці: 7 адзінак (варыянт RAM MRAP) Нацыянальная паліцыя Гаіці

Сухапутныя войскі Казахстана

Сухапутныя войскі Малдовы: заказана больш за 100 адзінак Паліцыя Малдовы

Нацыянальнае агенцтва паліцыі

Нацыянальная гвардыя Украіны Нацыянальная паліцыя Украіны Дзяржаўная памежная служба Украіны: 200 адзінак Сухапутныя войскі Украіны

Іміграцыйная і мытная паліцыя ЗША: заказана 20 адзінак НАСА (для забеспячэння бяспекі астранаўтаў)

Варыянты Senator APS — базавая версія, якая выпускаецца з 2018 года. Уяўляе сабой чатырохдзверны бронеаўтамабіль падвышанай праходнасці з аднымі заднямі дзвярыма, разлічаны на перавозку да 10 чалавек. Senator Special Forces — мадыфікацыя для падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, аснашчаная сістэмай кругавога відэаназірання і светлавой сігнальнай апаратурай. Senator Pickup — варыянт з кабінай на пяць месцаў і павялічанай грузападымальнасцю, прызначаны для перавозкі грузаў. Senator Medical Evacuation Vehicle — санітарны варыянт для эвакуацыі параненых. Адрозніваецца двухстворкавымі заднімі дзвярыма, адсутнасцю мацаванняў для ўзбраення на даху і наяўнасцю сістэмы фільтрацыі паветра. Senator Explosive Ordnance Disposal — мадыфікацыя для размініравання і абясшкоджвання выбуховых прылад. Абсталявана узмоцненай задняй рампай для выкатывания робата-сапёра і павялічанай вышынёй даху для ўстаноўкі спецыяльнага абсталявання. Senator MRAP — варыянт з узмоцненай супрацьміннай абаронай, упершыню прадстаўлены ў 2023 годзе. Месціць да 8 пасажыраў, 2 дзвяры. Корпус абсталяваны V-вобразным дном для павышэння стойкасці да падрываў на мінах і самаробных выбуховых прыладах. Узровень бронеаховы адпавядае стандарту STANAG 4569, узровень II. Senator Ram MRAP — варыянт, створаны на шасі пікапа RAM.

Крыніцы

Спасылкі Roshel Senator на оф. сайте Roshel

Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка Канады