Мікалай Аляксеевіч Касаткін (; ) — рускі мастак-жывапісец. Правадзейны член Пецярбургскай АМ (1903). Народны мастак Рэспублікі (1923).
Біяграфія Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1873—83) у В. Пярова, выкладаў там у 1894—1917 гадах. Член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак (з 1891), Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі (з 1922).
У ранні перыяд ствараў познаперасоўніцкія жанравыя карціны («Саперніцы», 1890; «Паклёп», 1893). Адзін з першых звярнуўся да тэмы побыту і працы рускіх рабочых: «Шахцёрка», «Збор вугалю беднымі на выпрацаванай шахце» (абедзве 1894), «Вуглякопы. Змена» (1895) і інш. Аўтар работ, прысвечаных рэвалюці 1905—07 гадоў: «Рабочы-баявік» (1905), «Атака завода работніцамі» (1906). Пісаў карціны на гісгорыка-рэвалюцыйныя тэмы, імкнуўся да стварэння вобраза савецкага чалавека: «За вучобу. Піянерка з кнігамі» (1926), «Селькорка» (1927).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі Расіі