Людміла Іванаўна Касаткіна (; ) — расійская актрыса. Заслужаная артыстка Расіі (1956), народная артыстка СССР (1975).

Біяграфія Скончыла Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва (1947), у 1982—94 гады выкладала ў ім (з 1986 прафесар).

З 1947 года актрыса Цэнтральнага тэатра Расійскай Арміі. Стварыла больш за 60 рознахарактарных вобразаў: Мар’я Антонаўна («Рэвізор» М. Гогаля), Марфінька («Абрыў» паводле І. Ганчарова), Анечка («Акіян» А. Штэйна), Савіна («Элегія» П. Паўлоўската), Ніла Сніжко («Барабаншчыца» А. Салынскага), Кавалёва («Кавалёва з правінцыі» І. Дварэцкага), Кручыніна («Без віны вінаватыя» А. Астроўскага), каралева Лізавета («Ваша сястра і палонніца» Л. Разумоўскай). Знялася ў кіна- і тэлефільмах: «Утаймавальніца тыграў» (1955), «Утаймаванне свавольніцы» (1961), «Выклікаем агонь на сябе» (1964), «Помні імя сваё» (1975), «Маці Марыя» (1982), «Дарогі Ганны Фірлінг» (1985).

Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія Расіі (1976).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Актрысы тэатра Расіі