Інга Рыгораўна Артамонава, па мужу Вароніна (; ) — расійская спартсменка (канькабежны спорт). Заслужаны майстар спорту СССР (1962). Чатырохразовая чэмпіёнка свету (1957—58, 1962, 1965), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1963, 1964), неаднаразовая рэкардсменка свету, чэмпіёнка СССР у мнагаборстве (1956, 1958, 1962—64), шматразовая чэмпіёнка СССР (1956—59, 1961—65) на розных дыстанцыях.
Асабістае жыццё і гібель У 1958 годзе на сусветным першынстве ў Швецыі закахалася ў работніка аргкамітэта, якога звалі Бенгт. Яна спрабавала захаваць іх сувязь у сакрэце, але пасля таго, як не вярнулася начаваць у гатэль, яе на раніцу ўжо чакалі. Яе выклікалі ў КДБ і на некалькі гадоў забаранілі выезд за мяжу. Таксама была пад пастаянным пільным кантролем спецслужбаў, ёй забаранялі кантакты з каханым, пад пагрозай турэмнага тэрміну.
У 1959 годзе яна выйшла замуж за савецкага канькабежца Генадзя Вароніна. Ён не быў такім паспяховым, як Інга, што ён успрымаў балюча. Ён адкрыта зайздросціў жонцы. Пазней Варонін пачаў спажываць алкаголь, пачаў абражаць жонку і паднімаць на яе руку. У нейкі момант яна не вытрымала і ў канцы 1965 года заявіла, што мае намер з ім развесціся. Пасля гэтага яна пераехала ў бацькоўскую кватэру.
4 студзеня 1966 года Варонін прыйшоў да яе маці дадому, каб пагаварыць з Інгай. Яго ўпусцілі, ён быў п’яны. Седзячы на кухні, пасля невялікай слоўнай сваркі, мужчына выхапіў нож, які прынёс з сабой, і нанёс удар акурат у сэрца жонкі. Рана аказалася смяротнай, Артамонавай было 29 гадоў. На судзе Вароніну далі тэрмін 10 гадоў, але ўжо праз паўтара года яго перавялі на вольнае пасяленне і праз тры гады ён выйшаў на волю. Пахаваная на Ваганькаўскіх могілках.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР