Археалогія і нумізматыка Беларусі — аднатомная галіновая энцыклапедыя. Падрыхтавана і выдадзена выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» ў 1993 годзе. У сістэматызаваным выглядзе і алфавітным парадку ў ёй падаюцца звесткі па гісторыі беларускай археалагічнай і нумізматычнай навукі. Аб’екты апісання — выяўленыя на працягу апошніх 250 гадоў археолагамі розных краін помнікі матэрыяльнай культуры далёкіх продкаў беларусаў, усе манеты і боны, што хадзілі на тэрыторыі Беларусі. Уключае аглядныя нарысы па беларускай археалогіі і нумізматыцы і больш за 2,3 тысяч энцыклапедычных артыкулаў; спіс літаратуры (1756 назваў) на англійскай, беларускай, італьянскай, літоўскай, нямецкай, польскай, рускай, чэшскай, шведскай і іншых мовах. Артыкулы ілюстраваны здымкамі, картамі, планамі, схемамі. Літаратура

Катэгорыя:Беларускія энцыклапедыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:Кнігі 1993 года