Іван Васілевіч Абраімаў (; ) — расійскі фізік, стваральнік навуковай школы па фізіцы цвёрдага цела і нізкіх тэмператур. Акадэмік АН СССР (1958, член-карэспандэнт 1933).
Біяграфія Скончыў Петраградскі ўніверсітэт (1915). З 1919 года ў навуковых установах Петраграда, Харкава, Масквы. У перыяд 1927—1930 гадоў чатыры разы камандзіраваўся ў Германію, Галандыю, Англію. Запрашаў для працы ў інстытуце замежных навукоўцаў, што паслужыла адной з нагод арышту 22 ліпеня 1938 года за шпіянаж (т. зв. «справа УФТІ»). Абвінавачваўся па артыкулах 54-1а і 54-11 КК УССР як агент замежных разведак і ўдзельнік праватрацкісцкай арганізацыі. Знаходзячыся ў зняволенні, напісаў працу «Аб прыкладанні фрэнелевай дыфракцыі да фізічных і тэхнічных вымярэнняў».
19 лістапада 1940 года быў асуджаны на 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў і адпраўлены ў Котлас. У яго абарону выступілі С. І. Вавілаў, А. Ф. Іофэ, У. Л. Камароў. У маі 1941 года быў вызвалены з-за адсутнасці складу злачынства. У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у Інстытуце фізіка-хіміі АН СССР (Уфа) і ў эвакуіраваным у Іашкар-Алу ДАІ. Навуковыя працы па фізіцы крышталёў, оптыцы і оптатэхніцы. Распрацаваў метад вырошчвання монакрышталёў з расплаваў, заклаў асновы нізкатэмпературнай спектраскапіі, сканструяваў шэраг спектральных прылад. Сталінская прэмія 1946.
Навуковыя працы О приложении френелевой дифракции для физических и технических измерений. М.; Л., 1945.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Фізікі СССР