Мікаіл Абдулаеў () — азербайджанскі жывапісец і графік. Народны мастак СССР (1963). Член-карэспандэнт АМ СССР (1958).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава (1949), вучыўся ў С. В. Герасімава і У. А. Фаворскага. У творчасці пераважалі лірычныя тэмы: «Вечар», «Агні Мінгечаура», «Стогадовы рэзчык А.​Бабаеў», «Індыйская серыя», серыі малюнкаў «За ракой Аракс»; ілюстрацый да паэмы М.​Фізулі «Лейлі і Меджнун». Аўтар мазаічнага пано «Нізамі» ў Бакінскім метрапалітэне.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Мастакі Азербайджана