Ажуолас Тубеліс () — літоўскі баскетбаліст, прадстаўнік клуба «Жальгірыс» (Каўнас). Ва ўніверсітэце выступаў за «Арызона Уайлдкэтс».
У кастрычніку 2018 года падпісаў доўгатэрміновую дамову з вільнюскім клубам «Рытас». У сезоне 2018—2019 гуляў за каманду «Перлас» у Нацыянальнай баскетбольнай лізе.
6 кастрычніка 2019 года адбыўся дэбют баскетбаліста ў пераможным матчы супраць «Ювентуса» (Уцяна).
27 траўня 2020 г. разам з братам-блізнюком Таўтвідасам пачаў гуляць у баскетбол ва ўніверсітэце Арызоны.
2 лютага 2023 г. зарабіў 40 ачкоў і адваяваў 9 мячоў, у рэзультаце чаго каманда перамагла «Дакс» з Арэгона з рэзультатап 91:76.
На першым курсе ў сярэднім прыносіў камандзе па 12,2 балаў і адваёўваў па 7,1 мячоў цягам адной гульні. Быў уключаны ў сімбалічную каманду першакурснікаў.
У 2023 годзе запрошаны гуляць за «76ers» (Філадэльфія) і ўдзельнічаў у летняй лізе НБА. У ліпені 2023 г. падпісаў дамову з клубам, але ў кастрычніку 2023 года быў звольнены. У лістападзе вярнуўся ў Літву выступаць за «Рытас», пазней граў за «Нептунас» (Клайпеда).
5 ліпеня 2024 года вярнуўся ў віленскі клуб, а ў ліпені 2025 года перарваў дамову. Тады ж стала вядома, што Тубеліс падпісаў дамову з клубам «Жальгірыс» на тры гады.
Крыніцы