Дзмітрый Ігнатавіч Аракішвілі (Аракчэеў) () — грузінскі кампазітар, музыказнавец. Народны артыст Грузінскай ССР (1929). Акадэмік АН Грузіі (1950).
Біяграфія Скончыў Маскоўскае музычна-драматычнае вучылішча (1901), археалагічны інстытут (1917). Адзін з арганізатараў народнай кансерваторыі ў Маскве (1906). Прафесар і дырэктар Тбіліскай кансерваторыі (з 1921). Адзін з заснавальнікаў грузінскай нацыянальнай музычнай школы і фалькларыстыкі, стваральнік жанру грузінскага класічнага раманса. Сярод твораў: адна з першых грузінскіх опер «Паданне пра Шата Руставелі» (1919), 3 сімфоніі, хары і інш. Сабраў і апублікаваў больш за 500 грузінскіх народных песень і інструментальных мелодый. Аўтар прац аб грузінскай музыцы. Сталінская прэмія 1950.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Кампазітары Грузіі