Айгунскі дагавор — дагавор, падпісаны паміж Расійскай імперыяй і імперыяй Цын 28 мая 1858 года ў г. Айгунь (цяпер г. Хэйхэ, Кітай) у выніку мірных перагавораў. Устанаўліваў мяжу па р. Амур. Да Расійскай імперыі пераходзіў левы бераг Амура ад р. Аргунь да вусця; правы бераг Амура да р. Усуры заставаўся за імперыяй Цын. Тэрыторыя паміж р. Усуры і Японскім морам абвяшчалася агульным уладаннем Расійскай імперыі і імперыяй Цын. У выніку Расійскай імперыі вернута тэрыторыя, якая паводле Нерчынскага дагавора (1689) адыходзіла да Цынскай імперыі. Праход па рэках Амур, Сунгары і Усуры дазвалялася толькі расійскім і кітайскім суднам. Канчаткова мяжа паміж Расійскай імперыяй і імперыяй Цын зацверджана Пекінскім дагаворам 1860. Літаратура
Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Кітая