Амыленне — хімічная рэакцыя пераўтварэння вытворных арганічных кіслот (эфіраў, нітрылаў, амідаў, хлорангідрыдаў і інш.) у кіслоты ці іх солі гідролізам. Адбываецца ў прысутнасці шчолачы ці неарганічнай кіслаты, пры ўдзеле ферментаў. Напрыклад, гідроліз складанага эфіру з утварэннем кіслаты і спірту. Тэхнічная характарыстыка тлушчаў — лік амылення (колькасць мг КОН, неабходная для амылення 1 г складанага эфіру). Для жывёльных тлушчаў роўны 170—260, алеяў — 170—200, пчалінага воску 88—103. З алеяў і жывёльных тлушчаў амылення атрымліваюць гліцэрыну, вышэйшыя тлустыя кіслоты і іх солі — мыла (адсюль назва рэакцыі). Літаратура
Катэгорыя:Тлустыя кіслоты