Дзве́сніца. Сустракаецца таксама варыянт Зве́сніца (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 36 км на захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 266 км ад Гомеля, 29 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія На поўдні і ўсходзе сетка меліярацыйных каналаў.
Экалогія і прырода На поўначы і захадзе мяжуе з лесам.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Слуцк — Капаткевічы.
Інфармацыя Планіроўка складаецца з дзвюх просталінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаваных драўлянымі сядзібамі. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Чырвонай Слабадзе, камбікормавы завод. Клуб, бібліятэка, крама. Ва ўрочышчы Дзвесніца ўстаноўлена мемарыяльная пліта і адноўлены 3 партызанскія зямлянкі (1972 год).
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1908 годзе фальварак у Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Актыўна забудоўвалася ў 1920-я гады. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на востраве Добры і ва ўрочышчы Дзвесніца, за 2 км на захад ад вёскі, грунтаваліся Мінскі падпольны абкам КП(б)Б, штабы Мінскага партызанскага злучэння і партызанскага злучэння Мінскай і Палескай абласцей, падпольная друкарня.
Насельніцтва Колькасць 2011 год — 17 двароў, 40 жыхароў.
Дынаміка 1908 год — 1 двор, 9 жыхароў. 1959 год — 246 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 36 двароў, 84 жыхары. 2004 год — 29 двароў, 63 жыхары.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Краснаслабодскі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна