Дзе́рбін (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 25 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 182 км ад Гомеля, 28 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Транспартная сетка Побач аўтадарога Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя Планіроўка складаецца з дзвюх просталінейных, паралельных паміж сабой мерыдыянальных вуліц, забудаваных двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сядзібамі. У 1986-87 гадах пабудавана 50 цагляных хат, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. Цэнтр сельскагаспадарчага ДП «Дзербін», малочнатаварная ферма, механічны парк. Пачатковая школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт побытавага абслугоўвання, аддзяленне сувязі, 2 крамы.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Гігант Палесся», працавала гамарня.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 47 двароў, забілі 283 жыхары. Каля вёскі карнікі стварылі лагер, дзе прымусова ўтрымліваліся людзі, якія працавалі на будаўніцтве ўмацаванняў. У баях за вызваленне вёскі і наваколля ў студзені-чэрвені 1944 года загінулі 237 салдат 130-й стралковай дывізіі і 215-й асобнай знішчальнай процітанкавай дывізіі (пахаваныя ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 34 жыхары загінулі на фронце.
Насельніцтва
Колькасць 2011 год — 128 двароў, 332 жыхары.
Дынаміка 1925 год — 44 двары. 1940 год — 75 двароў, 405 жыхароў. 1959 год — 157 жыхароў (паводле перапіса). 1997 год — 138 двароў, 439 жыхароў. 2004 год — 127 двароў, 357 жыхароў.
Літаратура
Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Спасылкі
Катэгорыя:Валосавіцкі сельсавет (Акцябрскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна